BE RU EN

Прызначаны новы галоўны трэнер «Гомеля»

  • 10.01.2022, 18:57

Ранейшы галоўны трэнер «Гомеля» ў снежні стаў галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра».

Ім стаў 48-гадовы Уладзімір Нявінскі, які ў мінулым сезоне працаваў памочнікам галоўнага трэнера ў гарадзенскім «Нёмане». Тэрмін пагаднення разлічаны на 2 гады, паведамляе клубная прэс-служба.

Ранейшы галоўны трэнер «Гомеля» Іван Біёнчык у снежні стаў галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра».

Нявінскі за сваю кар'еру звычайна быў у трэнерскім штабе (у 2009-2017 гг. працаваў у БАТЭ), галоўным трэнерам ён працаваў у сталічным «Тарпеда».

Апошнія навіны