Расея не збіраецца дапамагаць «Беларуськалію», які трапіў пад санкцыі?
- 13.01.2022, 17:16
Пуцін прыняў гендырэктара «Уралхіма» і абмеркаваў магчымы прыбытак кампаніі.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін мяркуе, што кампаніі з РФ могуць добра зарабіць на ўгнаеннях з улікам сітуацыі, якая склалася на сусветным рынку угнаенняў, аднак перш за ўсё яны павінны задаволіць патрэбнасці расейскіх спажыўцоў. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з гендырэктарам «Уралхіма» Дзмітрыем Мазепіным.
Характэрна, што сустрэча праходзіць на фоне праблем у «Беларуськалію», які трапіў пад санкцыі. Нагадаем, з кампаніяй спыніў працаваць адзін з найбуйнейшых кліентаў - нарвежская YARA. Таксама Літва разрывае кантракт на транспартаванне калію праз сваю тэрыторыю.
Адзначым, што кіраўнік прэс-службы Пуціна Дзмітрый Пяскоў сёння адмовіўся адказваць на пытанне аб тым, ці гатовая Расея перавозіць беларускі калій.