Як Літва сыпле калійную соль на раны рэжыму
- 13.01.2022, 17:16
Беларусы адрэагавалі на скасаванне кантракту з «Беларуськаліем».
Урад Літвы 12 студзеня пацвердзіў прынятыя ў снежні высновы камісіі па вывучэнні ўгодаў стратэгічных кампаній аб тым, што пагадненне паміж Літоўскімі чыгункамі і беларускім гігантам у вытворчасці ўгнаенняў «Беларуськалій» не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі і павінна быць скасаванае.
Эканамісты мяркуюць, што гэта можа стаць наймацнейшым ударам па рэжыме Лукашэнкі. Расея таксама не спяшаецца на дапамогу. Уладзімір Пуцін заявіў, што кампаніі з РФ могуць нямала зарабіць на ўгнаеннях з улікам сітуацыі, якая склалася на сусветным рынку ўгнаенняў. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з гендырэктарам «Уралхіма» Дзмітрыем Мазепіным.
Як беларусы рэагуюць на санкцыйны ўдар па адным з флагманаў рэжыму? Сайт Charter97.org сабраў рэакцыю чытачоў у каментарах.
«Дарэчы, а YARA заўважылі, як імкліва адмовілася? Смешна, праўда?»
«Землякопы, гатовыя махаць рыдлёўкай і кіркай бясплатна? Гатовыя. Я рады за вас».
«Насыпалі калійнай солі на раны рэжыму».
«Беларуськалій» мае сваю долю ў порце ў Клайпедзе. Трэба неадкладна яе нацыяналізаваць і выставіць на таргі з допускам толькі заходніх пакупнікоў».
«Нарэшце ў фармулёўках пачынае знікаць гэтая недарэчная паліткарэктнасць, якая маскуе сапраўдную праблему! Лепш позна чым ніколі».
«Галаваты на сваім BMW будзе вазіць у багажніку і ў прычэпе. Як ашшчушчэнія?»
«Спадзяюся, што літоўцы знайшлі развязанне прыніжаючай іх праблемы без вялікіх фінансавых страт. Так, пракалоліся, знайшлі і пакаралі стрэлачніка (не ўпэўнены, што менавіта ён вінаваты, але пакаралі звальненнем) і прыдумалі, як адысці ад штрафных санкцый (таксама не ўпэўнены, што атрымаецца), але ў выніку будзе тое, што мы хочам. Дзякуй, сябры».
«Літоўцам дзякуй за прынятую пастанову знішчэння забеспячэння дыктатуры ворага беларусаў Лукі».
«Калі з 1 лютага перакрыюць транзіт, то куды «Беларуськалій» перанакіруе плыні? Напэўна, у Венесуэлу ці Зімбабвэ? На падводах, калі што, а правадніком Азаронка Грышку прызначыць».
«Тут АДКБ не дапаможа».
«Які курс да канца тыдня? Ды чорт з ім, Вова дай грошы, будзе дэфолт!
«А як жа цяпер кантрабандныя цыгарэты ў Літву адпраўляць будуць?» - рэзюмуюць чытачы сайта Charter97.org.