BE RU EN

Барыс Грызлоў стане паслом Расеі ў Беларусі

  • 13.01.2022, 17:30

Ягоная кандыдатура ўзгодненая лукашэнаўскім МЗС.

Як паведамляе РІА «Новости», кандыдатура Барыса Грызлова на амбасадара Расеі ў Беларусі ўхваленая лукашэнкаўскім МЗС.

Апошнія 20 гадоў Грызлоў займаў розныя пасады ва ўладзе - кіраўніка МУС, спікера Дзярждумы, аднаго з функцыянераў «Адзінай Расіі» і прадстаўніка Масквы ў кантактнай групе што да сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Расейскія СМІ ў адзін голас называюць Грызлова палітычным «цяжкавагавіком», які мае добрыя апаратныя сувязі і якому давярае Пуцін. Проста так на такія пасады людзей узроўню Грызлова не прызначаюць.

Апошнія навіны