BE RU EN

Пуцін зноў сканфузіўся з імем прэзідэнта Казахстана

  • 13.01.2022, 20:02

Відэафакт.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін называе сябе верным хаўруснікам Касым-Жамарта Такаева. Аднак расейскі прэзідэнт ужо другі раз сканфузіўся і не змог правільна вымавіць імя калегі.

Кіраўнік Крамля распавёў пра працу расейскіх «міратворцаў» у Казахстане. Адбывалася гэта ў эфіры адной з расейскіх праграм.

- Міратворчыя сілы АДКБ выканалі вельмі важную ролю ў стабілізацыі сітуацыі ў Казахстане, нашага блізкага партнёра, хаўрусніка. Гэта ацэнка самога прэзідэнта Казахстана, - сказаў Пуцін.

Аднак назваць імя гэтага прэзідэнта палітык так і не здолеў. Ён ціхенька прамармытаў нешта, нібы вучань, які спрабуе адгадаць правільны адказ. А потым дадаў: «Каміліечыва».

Гэта не першы такі правал прэзідэнта Расеі. Некалькі дзён таму, на пасяджэнні Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, Пуцін такі наважыўся ўслых вымавіць імя Такаева, аднак дапусціў памылку. Кіраўнік Крамля назваў свайго казахскага калегу «Кемелам Жамартавічам Такаевым».

Дарэчы, на пасяджэнні прысутнічаў і сам Такаеў. Кіраўнік Казахстана зрабіў выгляд, што не заўважыў, што ягонае імя пераблыталі.

Апошнія навіны