BE RU EN

Былы відэаінжынер дзяржСМІ: У Лукашэнкі актыўная стадыя купероза

  • 2.01.2022, 20:50

У дыктатара праблемы з крывяноснымі сасудамі.

Міхаіл Максімаў - былы відэаінжынер АНТ, які працаваў у лукашэнкаўскім пуле, распавядае «Белсату», што падчас сваёй працы супрацоўнікі дзяржаўнай тэлевізіі сутыкаюцца з рознымі забаронамі.

– Як трапляюць у лукашэнкаўскі пул?

- Чым больш ты робіш, чым больш у цябе атрымліваецца, то цябе паціху пачынаюць падцягваць у пул. Гавораць увесь час, што гэта вельмі вялікая адказнасць - гэта заахвочвае. Там людзі працуюць як сабакі. Прычым заробкі там не гіганцкія. Нашто яны гэта робяць? Дзеля кватэр у якіх-небудзь Мачулішчах. Усё робіцца дзеля адной думкі: ці спадабаецца гэта ў адміністрацыі? Ніхто не робіць, каб гледачу спадабалася.

- Якія ёсць устаноўкі па працы для супрацоўнікаў лукашэнкаўскага пула?

- Ёсць некалькі дакладных установак, калі здымаеш Лукашэнку. Я памятаю, калі ён прыязджаў у палі, гадоў 5-7 таму, у яго чамусьці з носа ішла кроў. Ён вельмі не любіў спякоты. Звычайна такія рэчы не здымаліся, ці калі і здымаліся, то тут жа на месцы камера заціралася, каб выпадкова гэтыя кадры нікуды не патрапілі. Усе аператары ведаюць некалькі простых установак: Лукашэнку не здымаць у акулярах, у якіх ён сядзіць на нарадах, таму што ў яго слабы зрок, не здымаць лысіны, таму што ён у нас ходзіць з вялізнай шавялюрай. Відаць, комплексы ў чалавека. Даўняе ўказанне такое: у нас кіраўнік краіны як бы з валасамі. Ніхто як бы не ў курсе, мусіць, што ён даўно ўжо аблысеў. Калі гэтыя кадры пападаюць, то іх трэба выразаць.

Напрыклад, калі Лукашэнка выязджае на лёд, ён проста трымаецца за спіну брамніка, і той яго коціць, як на вазку. Чалавек не можа рухацца. Або ахова пад рукі вядзе. Усе рэчы, натуральна, выразаюцца, робяць праходку магутную секунд на 20-30.

Фактычна на ўсіх асабістых планах бачна, што Лукашэнку падфарбоўваюць. У яго вельмі актыўная стадыя куперозу, гэта калі на твары бачныя дробныя крывяныя капіляры. Мантажыст усё зафарбоўвае.

Ёсць вельмі забаўныя моманты. Напрыклад, трэба паказаць, як Лукашэнка забівае, але кадры настолькі сумнеўныя… Я памятаю, калі вярнулі аператараў, каб перазнялі кідок. Гэта проста была падстаноўка. І не Лукашэнка сам перакідваў, а нейкія супрацоўнікі адміністрацыі дыктатара. Для вялікіх экранаў ён нават умее гуляць у баскетбол!

Усе прыязджаюць, чакаюць, пакуль прыляціць блакітны верталёт. І зусім незразумела, што адбудзецца. Калі ён будзе задаволены, гэтае мерапрыемства хутка заканчваецца. А калі ён пачынае лаяць кагосьці, ён пачынае распаляцца, а ўсе проста галовы апускаюць і ківаюць. І вось гэтая гісторыя з гэтымі знакамітымі абасранымі каровамі. Проста клін прыйшоў чалавеку. Думаю, што гэта была спроба абвінаваціць кіраўніцтва раёна ў тым, што справы ідуць не так. Хто вінаваты? Вядома ж, не Лукашэнка, а нехта іншы. Складана сказаць, што гэтыя каровы абасраныя ўсе. У нашых калгасах усе каровы абасраныя. І, ведама ж, мы гэтых планаў не ставім.

Тады ўсе прыбеглі і пачалі гэтых кароў выразаць. А потым прыйшло ЦУ, што ў Лукашэнкі памяняўся настрой, тэрмінова ставім усіх брудных кароў, паказваем, наколькі дрэнныя чыноўнікі, бо не клапаціліся пра гэтых кароў. І людзі бачаць гэтую карцінку, гэта абсурд».

Апошнія навіны