BE RU EN

Навагодні зварот Пуціна да расейцаў быў змантаваны з архіўных кадраў.

  • 2.01.2022, 21:06

Здымкі некаторых кадраў былі зроблены яшчэ ў 2020 годзе.

Навагодні зварот Пуціна да расейцаў быў змантаваны з архіўных кадраў. На гэта звярнуў увагу ў Twitter дызайнер Канстанцін Канавалаў, паведамляе The Insider.

З прыведзеных ім фатаграфій вынікае, што здымкі Сабора Васіля Блажэннага на Краснай плошчы была зробленыя яшчэ ў 2020 годзе.

Кадры вежаў Крамля таксама прысутнічалі на леташняй здымцы.

Таксама былі выкарыстаныя архіўныя здымкі Крамля і прылеглых да яго пляцаў.

У выніку выявілася, што свежым з Навагодняга звароту Пуціна стаў толькі непасрэдна сам зварот. Многія карыстальнікі Twitter выказалі здагадку, што сёлета прэзідэнт запісваў прамову ў бронекамізэльцы пад паліто.

Апошнія навіны