У Казахстане вайскоўцы расстралялі здымачную групу тэлеканалу «Алматы»
- 6.01.2022, 21:09
Здымачная група ехала ў акімат на запрашэнне мясцовых уладаў.
Здымачная група тэлеканалу «Алматы» трапіла пад абстрэл у раёне адміністрацыі прэзідэнта, паведамляе выданне orda.kz.
Паведамляецца, што загінуў кіроўца аўтамабіля здымачнай групы, аднаму з журналістаў раздрабіла кісць, ён шпіталізаваны.
Здымачная група ехала ў акімат на запрашэнне мясцовых уладаў, каб зняць там рэпартаж.