BE RU EN

Лукашэнка маўчыць пра Назарбаева

  • 7.01.2022, 20:00

А яшчэ нядаўна захапляўся «вялікім Елбасы».

Палітолаг Аляксандр Фрыдман пракаментаваў чуткі аб арышце пляменніка Назарбаева Самата Абіша:

- Варта, аднак, адзначыць, што менавіта з адстаўкі Абіша з пасады першага намесніка старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана і пачаўся пазаўчора дэмантаж клана Назарбаева. Па інфармацыі казахстанскіх СМІ, Назарбаеў пакінуў краіну. З усяго клана ў Казахстане застаецца толькі старэйшы брат Болат. Эра Назарбаева завяршылася.

Аб Назарбаеве больш не згадваюць у Казахстане. Маўчыць пра яго і Лукашэнка, які з задавальненнем размаўляе на казахскія тэмы, а яшчэ не так даўно захапляўся «вялікім Елбасы».

Апошнія навіны