У Алмаце працягваецца стральба
- 7.01.2022, 21:47
Відавочцы распавялі пра палаючыя аўтамабілі.
У Алмаце працягваюцца вулічныя баі паміж паўстанцамі і казахстанскімі сілавікамі.
«Да гэтага моманту ў Алмаце працягваецца стральба ў Залатым квадраце і на плошчы Рэспублікі.
У абодвух месцах час ад часу чуваць адзіночныя стрэлы, на Новай плошчы ў апошнія некалькі гадзін адбываліся выбухі, відавочцы бачылі з акна кватэры палаючы аўтамабіль. Па мікрараёнах Алматы, між іншым па вуліцы Саіна, рэгулярна курсуе група паліцэйскіх машын, абсталяваных бранёй», - паведамляюць мясцовыя СМІ.