BE RU EN

Самалёт «Белавія» вылецеў у Нур-Султан

  • 7.01.2022, 21:55

Самалёт прыбудзе ў Казахстан падчас дзеяння каменданцкай гадзіны.

Самалёт авіякампаніі «Белавія» вылецеў з Менска ў сталіцу Казахстана а 20.15 паводле менскага часу, пра гэта сведчыць расклад Нацыянальнага аэрапорта Менск. Ён павінен прыбыць у Нур-Султан а 03.15 паводле мясцовага часу.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ўсе рэйсы ў аэрапорты Казахстана будуць ажыццяўляцца толькі з дазволу Дэпартамента авіяцыі, што адсочвае сітуацыю ў краіне. Самалёт прыбудзе ў Казахстан падчас дзеяння каменданцкай гадзіны.

Апошнія навіны