BE RU EN

Акупант паскардзіўся жонцы на імклівы наступ УСУ на поўдні Украіны

  • 10.10.2022, 21:22

Перахоп.

Вайсковец расейскага войска паскардзіўся сваёй жонцы на паспяховы наступ украінскіх вайскоўцаў на Херсонскім кірунку.

Пра гэта паведамляе ў Telegram Галоўная ўправа выведкі МА Украіны.

“Добрага ў нас мала. Ну вось з раніцы з'ездзілі на пазіцыю, рэчы астатнія забралі. Пачалі страляць і мы хутка ўцяклі адтуль. Нешта яны ідуць. Яны яшчэ бліжэй да нас падышлі. Былі за 5-6 км, а цяпер - за 2-3 км ад нас, усяго толькі гадзіну хады, адступіць не паспеем», - гаворыцца ў радыёперахопе.

Апошнія навіны