Адзін з выхадаў менскага метро закрыюць амаль на два тыдні
- 13.10.2022, 21:51
Доступ да пераходу будзе закрыты з 17 да 28 кастрычніка.
Выхад № 2-1 станцыі метро "Пушкінская" цалкам зачыняць амаль на два тыдні, паведамілі ў прэс-службе Менскага метрапалітэна. Доступ да пераходу будзе закрыты з 17 да 28 кастрычніка.
У прэс-службе растлумачылі, што там запланаваны рамонтныя работы, і папрасілі прабачэння за часовыя нязручнасці.
Выхад 2-1 на станцыі метро "Пушкінская" выводзіць на вуліцу Берута.