BE RU EN

ЕЗ узгадніў новыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі

  • 18.10.2022, 20:45

Праца над санкцыямі будзе паскораная ў найбліжэйшыя дні.

Еўрапейскі звяз узгадніў далейшыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі.

Пра гэта ў Twitter паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» у Брусэлі Рыкард Ёзвяк.

«Відавочна, што ў ЕЗ прыйшлі да агульнага кансэнсусу ў дачыненні да далейшых санкцый у дачыненні да Расеі (хоць і не ў дачыненні да энэргетыкі) і Беларусі», - расказаў ён.

Са слоў Ёзвяка, чакаецца, што праца над санкцыямі будзе паскораная ў найбліжэйшыя дні.

Апошнія навіны