УСУ знішчылі 10 іранскіх інструктараў, якія навучалі расейцаў карыстацца дронамі-камікадзэ
- 21.10.2022, 19:35
Іранцы вучаць расейцаў выкарыстоўваць іранскія беспілотнікі ў Крыме.
10 іранцаў, якія навучалі расейскіх салдатаў, былі забітыя ўкраінскімі ўдарамі ў расейска-ўкраінскай вайне на мінулым тыдні.
Пра гэта піша The Jerusalem Post са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паведамленні з'явіліся пасля таго, як амерыканскія і ўкраінскія афіцыйныя асобы заявілі, што іранцы вучаць расейцаў выкарыстоўваць іранскія беспілотнікі ў Крыме.
Украінскі нацыянальны цэнтр супраціву заявіў у сераду, што іранскія інструктары назіраюць за тым, як расейскія сілы запускаюць беспілотнікі-камікадзэ з акупаванай украінскай тэрыторыі.