Прэзідэнт Італіі даручыў Мелані сфармаваць урад
- 21.10.2022, 20:06
Джорджа Мелані - лідар партыі "Браты Італіі", якая перамагла ў складзе кааліцыі на парламенцкіх выбарах.
Прэзідэнт Італіі Сэрджа Матарэла даручыў Джорджу Мелані - лідару партыі "Браты Італіі", якая перамагла ў складзе кааліцыі на парламенцкіх выбарах, сфармаваць новы ўрад.
Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Італіі.
Мелані, у сваю чаргу, прадставіла кіраўніку дзяржавы склад сваёй рады міністраў. Цырымонія прынясення прысягі новай рады міністраў адбудзецца ў прэзідэнцкім Квірынальскім палацы ў суботу, 22 кастрычніка, а 10:00. Менавіта ў суботу Мелані павінна абвясціць склад міністраў.