Расейцаў выбілі з-пад Бахмута: апублікаваная карта прасоўвання УСУ
- 23.10.2022, 20:49
Акупантам спатрэбілася два месяцы барацьбы за гэтыя два кіламэтры, а страцілі іх яны за 48 гадзін.
Пад Бахмутам Данецкай вобласці байцы Узброеных сіл Украіны адкінулі расейскіх акупантаў на 2 кіламэтры.
Аб прасоўванні ўкраінскага войска на Данбасе паведамляецца на Twitter-старонцы Visegrád 24, піша «Главред».
Удакладняецца, што ўдарамі УСУ акупантаў выбілі з усходняга наваколля Бахмута - з пазіцый на асфальтавым заводзе.
Таксама адзначаецца, што акупантам спатрэбілася 2 месяцы барацьбы за гэтыя 2 км, а страцілі іх яны за 48 гадзін.