BE RU EN

Украіна атрымае беспілотныя комплексы PUMA-LE

  • 24.10.2022, 21:40

Яны стаяць на ўзбраенні краін NATO.

Узброеныя сілы Украіны атрымаюць 11 магутных комплексаў беспілотнікаў PUMA-LE вартасцю больш за 540 млн грн.

Аб гэтым паведаміў віцэ-прэм'ер, міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхайла Фёдараў.

«Дроны абсталяваныя звычайнай і цеплавізійнай камерай з 6-разовым зумам. Гэта дазваляе выяўляць ворага ўдзень, уначы і пры ўсякім надвор'і. Дзякуючы антэнам беспілотнікі пераадольваюць адлегласць да 60 км. Такая дыстанцыя дапаможа абаронцам прабірацца ў тыл ворага. Дроны знаходзяцца ў палёце блізу 6 гадзін і ўзнімаюцца на вышыню да 3 кіламэтраў. Гэта робіць іх непрыкметнымі для акупантаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Беспілотныя комплексы PUMA-LE знаходзяцца на ўзбраенні ў 18 краінах свету. Сярод іх ЗША, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Францыя ды іншыя.

Апошнія навіны