BE RU EN

Японія дапрацуе сістэму СПА для перахопу гіпергукавых ракетаў РФ і Кітая

  • 7.11.2022, 21:18

Токіа прыступіў да масавай вытворчасці мадэрнізаваных кіраваных ракетаў сярэдняй далёкасці.

Японія мадэрнізуе свае кіраваныя ракеты класу "зямля – паветра" для перахопу гіпергукавой зброі, якую распрацоўваюць Кітай і Расея.

Пра гэта паведамляе Kyodo.

Урад мае намер прыступіць да масавай вытворчасці мадэрнізаваных кіраваных ракетаў сярэдняй далёкасці Type-03, разгорнутых Сухапутнымі сіламі самаабароны, да 2029 фінансавага года.

У рамках намаганняў у нарошчванні патэнцыялу "комплекснай супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны" ўрад плануе мадэрнізацыю супрацьракетных перахопнікаў у рамках Стратэгіі нацыянальнай бяспекі, якая павінна быць перагледжаная да канца гэтага года, адзначыла крыніца.

Ракеты Type-03 з далёкасцю дзясяткі кіламетраў былі прынятыя Японіяй на ўзбраенне ў 2003 годзе для перахопу самалётаў. Ракеты былі ўпершыню мадэрнізаваныя ў 2017 годзе для барацьбы з крылатымі ракетамі, якія ляцяць на малых вышынях, і снарадамі, якія хутка рухаюцца.

Падчас запланаванай мадэрнізацыі магчымасці гэтых ракетаў будуць палепшаныя ў прагназаванні траекторыі палёту гіпергукавой зброі і яе адсочвання, а таксама ў іх выяўленні з дапамогай радара, дадала крыніца.

Раней мы пісалі, што Брытанія і Японія ў снежні маюць намер падпісаць ваенную дамову, якая ўзмоцніць супрацоўніцтва краінаў з ЗША ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Апошнія навіны