BE RU EN

«Байрактары» змогуць вырабляць ва Украіне

  • 13.12.2022, 21:32

Рада ратыфікавала пагадненне з Турцыяй.

Вярхоўная рада Украіны ратыфікавала пагадненне з Турцыяй, дзякуючы якому з'явілася магчымасць наладзіць вытворчасць беспілотнікаў "Байрактар" ва Украіне.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на паведамленне народнага дэпутата Аляксея Ганчарэнку ў Telegram.

Сёння, 13 снежня, Вярхоўная рада ратыфікавала пагадненне паміж Украінай і Турцыяй, якое было падпісанае прэзідэнтамі абедзвюх краін 3 лютага, яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны.

"Гаворка ідзе аб супрацоўніцтве ў сферы высокіх тэхналогій, авіяцыйнай і касмічнай галінах", - адзначыў Ганчарэнка.

Аднак, са слоў народнага дэпутата, асноўным дасягненнем пагаднення з'яўляецца магчымасць наладжвання вытворчасці "Байрактараў" ва Украіне.

Апошнія навіны