BE RU EN

У Белым доме спрагназавалі будучую хаду вайны ва Украіне

  • 14.12.2022, 21:48

Аб зацішшы на фронце гаворка не ідзе.

У наступныя месяцы баявыя дзеянні ва Украіне не спыняцца. Такое меркаванне на брыфінгу выказаў каардынатар пытанняў стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі, паведамляе CNN.

Нягледзячы на прагнозы паасобных вайсковых аналітыкаў наконт таго, што зімовыя маразы могуць выклікаць зацішша на фронце, у Белым доме не бачаць такой перспектывы.

«Мы не чакаем, што баявыя дзеянні спыняцца ў наступныя зімовыя месяцы», - паведаміў ён, дадаўшы, што цяпер на перадавой лініі ва Украіне ідуць актыўныя баі, асабліва ў Бахмуце і вакол яго.

Паводле ягоных слоў, аб заканчэнні вайны пакуль размова не ідзе, роўна як і аб перамовах з Пуціным.

«Мы, вядома, хацелі б, каб вайна скончылася, калі не сёння, то пад канец гэтага года, які хутка набліжаецца. Аднак я думаю, што, улічваючы тое, што мы бачым у паветры і на зямлі ва Украіне, цяжка чакаць, што яна скончыцца да канца года», - падкрэсліў Кірбі.

Апошнія навіны