У Менску закрываецца беларускамоўная кавярня «Апостраф»
- 26.12.2022, 21:09
Пратрымацца яна здалела толькі крыху больш за год.
Прычына закрыцця кавярні "Апостраф" не паведамляецца, але апошнім працоўным днём для яе стане 13 студзеня.
«З вялікім шкадаваннем і болем на сэрцы вымушаныя паведаміць вам аб нашым закрыцці. Так, "Апостраф" замкне свае дзверы і перастане існаваць. Але апошні працоўны дзень будзе толькі 13.01.2023. а пакуль чакаем на кубачак кавы», напісалі ў інстаграме ўладальнікі кавярні.
Кавярня «Апостраф» на вуліцы Алібегава, 28 (гэта мікрараён «Паўднёвы Захад») адкрылася 30 кастрычніка мінулага года. Такім чынам, пратрымацца яна здалела толькі крыху больш за год.