BE RU EN

Журналісты паказалі падробленую ікру, якая год захоўвалася ў лядоўні

  • 31.12.2022, 20:22

Што з ёю здарылася.

Журналісты onliner.by ў 2021 годзе купілі «Ікру крупчастую ласасёвую» у адной гомельскай краме. Як выявілася, гэта была падробка. Журналісты наважылі правесці эксперымент і спраўдзіць, як гэтая ікра будзе выглядаць праз год.

Узор журналісты захоўвалі ў лядоўні, у пластыкавым кантэйнеры (не ў маразільніку).

На выгляд змесціва практычна не змянілася - цудоўная даўгавечнасць. Сапраўдная ікра ўжо б відавочна сапсавалася.

Апошнія навіны