BE RU EN

ЕЗ пашырыў санкцыі супраць двух беларускіх банкаў

  • 21.02.2022, 17:42

На гэты раз санкцыі закранулі «Банк развіцця» і «Банк Дабрабыт».

Еўразвяз пашырыў санкцыі супраць двух беларускіх банкаў. Санкцыі закранулі «Банк развіцця» і «Банк Дабрабыт». Раней у гэты спіс трапілі «Беларусбанк», «Белінвестбанк» і «Белаграпрамбанк».

Цяпер для гэтых банкаў закрываецца магчымасць прыцягнення пазык тэрмінам, большым за 90 дзён, а таксама праводзіць аперацыі з каштоўнымі паперамі з тэрмінам абарачэння больш за 90 дзён, піша тэлеграм-канал «МКБ».

Таксама цяпер змененыя фармулёўкі ў артыкулах, якія датычацца санкцый што да нафтавай галіны. Цяпер забараняецца імпартаваць проста ці ўскосна нафту і газападобныя вуглевадародныя прадукты, якія вырабляюцца ці вывезеныя з Беларусі.

Апошнія навіны