BE RU EN

Два гарады з ЕЗ разарвалі стасункі з Гомелем

  • 13.03.2022, 18:52

Усё праз падтрымку ўладамі горада вайны ва Украіне.

Выданне Scottish Daily Express паведаміла, што разрыў партнёрскіх стасункаў паміж шатландскім Абердзінам і беларускім Гомелем выкліканы тым, што кіраўніцтва беларускага горада выступіла ў падтрымку расейскага ўварвання ва Украіну, паведамляе «Радыё Свабода».

Таксама выданне адзначыла, што Гомель стаў месцам канцэнтрацыі расейскіх войскаў, а ўлады Беларусі падтрымалі ваенныя планы Расеі.

Як паведамляе Gazeta Wyborcza, дэпутаты горада Радам у Польшчы таксама скасавалі дамову аб пабрацімскіх стасунках з Гомелем. Адбылося гэта на знак салідарнасці з Украінай. Разрыў стасункаў адбыўся на чацвёрты дзень вайны - 28 лютага.

Апошнія навіны