BE RU EN

Расейскі жаўнер тэрміновай службы адмаўляецца ісці ў наступ на Сумы: перахопленая новая размова

  • 16.03.2022, 13:57

У ворага ўжо адны назвы ўкраінскіх гарадоў выклікаюць страх і роспач.

На новых перахопленых размовах СБУ чуваць, як расейскі жаўнер-тэрмінавік, які плача, распавядае сваёй маці, што ва Украіну яны заехалі «без праблем, а вось з'ехаць не могуць».

А цяпер ім прыйшоў загад выступаць на Сумы, а адтуль ніводная калона жывой не вярталася.

Так што акупант згаджаецца скласці зброю, «калі ўсё добра атрымаецца», толькі б не ехаць праз Сумы, піша «Інсайдэр Украіна».

Апошнія навіны