BE RU EN

Аператыўная інфармацыя Генштаба УСУ на вечар 22 сакавіка

  • 22.03.2022, 21:50

Акупанты ўчынілі 29 вылетаў самалётаў з Беларусі.

Акупанты ўчынілі больш за 80 вылетаў самалётаў, у тым ліку 29 - з аэрадромаў Баранавічы і Бабруйск, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Пра гэта a target="_blank" href=https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua/posts/278395061140246>гаворыцца ў аператыўнай інфармацыі Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны на 19.00 паводле Менску 22 сакавіка.

Адзначаецца, што не дасягаючы поспеху, вораг працягвае наносіць ракетна-бомбавыя ўдары з выкарыстаннем сродкаў паветранага нападу па аб'ектах вайсковай і цывільнай інфраструктуры ў Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Харкаўскай і Данецкай абласцях.

«Вораг зрабіў больш за 80 вылетаў самалётаў, у тым ліку 29 з аэрадромаў Баранавічы і Бабруйск, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», - адзначаецца ў паведамленні.

Да нанясення ўдараў па аб'ектах прыцягваліся самалёты бамбардзіровачнай, штурмавой і знішчальнай авіяцыі. З мэтай вядзення паветранай разведкі аб'ектаў на тэрыторыі Украіны вораг задзейнічаў пяць самалётаў-разведчыкаў.

«У Чарнаморскай і Азоўскай аперацыйных зонах караблі вайскова-марскога флоту Расейскай Федэрацыі выконваюць задачы ў пэўных раёнах Чорнага мора. У паўночна-ўсходняй частцы Азоўскага мора для падтрымкі дзеянняў наземнай групоўкі акупацыйных войскаў працягваюць знаходзіцца да 5 караблёў розных тыпаў», - адзначылі ў Генштабе.

Раней сёння неназваныя прадстаўнікі NATO ў каментары CNN заявілі, што ў Альянсе ўважаюць, што Беларусь можа неўзабаве далучыцца да поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. Паводле звестак крыніц, Беларусь ужо робіць захады для ўдзелу ў поўнамаштабным уварванні.

У Генштабе УСУ паведамляюць, што пагроза наступлення з рэспублікі Беларусь у Валынскім кірунку з'яўляецца высокай.

Апошнія навіны