BE RU EN

Байдэн - украінцам: Мы з вамі. Кропка

  • 27.03.2022, 20:54

Прэзідэнт ЗША падтрымаў Украіну ў вайне з акупантамі.

27 сакавіка прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у Twitter звярнуўся да ўкраінцаў, якія вымушаны ваяваць супраць расейскіх агрэсараў.

«Маё пасланне да народа Украіны: мы з вамі. Кропка», - напісаў ён.

За гадзіну з невялікім твіт амерыканскага прэзідэнта ўпадабалі ўжо 36 тысяч карыстальнікаў.

Апошнія навіны