РФ зладзіла ў Крыме прымусовую мабілізацыю на вайну
- 27.03.2022, 21:05
Мужчыны спрабуюць з'ехаць з паўвыспы.
У часова акупаваным Крыме адбываецца прымусовая мабілізацыя для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Мужчыны спрабуюць пакінуць паўвыспу, аднак РФ закрыла дарогу на мацерыковую частку нашай краіны.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на амбудсмэна Людмілу Дзянісаву.
Яна расказала, што традыцыйна кампанія набору на паўвостраве павінна стартаваць у красавіку, але ўжо на 29 сакавіка ў Сімферопалі запланавана правядзенне інструктарска-метадычных збораў з кіраўнікамі камісій набору, вайковымі камісарамі раёнаў і іншымі службовымі асобамі і персаналам, якія залучаныя да кампаніі набору.
"Крымчукі ўжо актыўна атрымліваюць позвы. Каб пазбегнуць злачынных загадаў, мужчыны ўзросту набору спрабуюць выехаць з тэрыторыі паўвострава праз РФ, паколькі дарога на мацерыковую частку Украіны закрытая", - паведаміла Дзянісава.
Паводле ейных слоў, сярод тых, каго сілай адпраўляюць на вайну з Украінай, ёсць і крымскія татары, якія не могуць скласці зброю праз пагрозу ўжывання сілы да іх родных.