BE RU EN

Пратэст у Санкт-Пецярбургу: «Сэрца крывёй абліваецца»

  • 27.03.2022, 23:41

Відэафакт.

У Санкт-Пецярбургу 27 сакавіка мастачка Яўгенія Ісаева з супольнасці жыхароў Адміралцейскага раёна "Добрасуседства Каломны", убраная ў белую сукенку, абліла сябе чырвонай вадкасцю на сходах вежы Гарадской думы.

Каля ейных ног ляжала палатно са зваротам да мінакоў: "Я адчуваю, што марна заклікаць да розуму. Таму звяртаюся да вашых сэрцаў. Штодзень ва Украіне гінуць жанчыны, дзеці, старыя. Ад бамбавання, голаду, немагчымасці выбрацца з-пад руін або дастаць лекі. Іхнія магілы з самаробнымі крыжамі чарнеюць у дварах і на дзіцячых пляцоўках. Тысячы параненых і знявечаных, мільёны паламаных лёсаў. Калі Вы знаходзіце гэтаму апраўданне, значыць, Ваша сэрца аслепла. Знайдзіце ў сабе сілы на міласэрнасць і спагаду, не падтрымлівайце праліццё крыві".

Мастачка гучна блізу 10 хвілін паўтарала словы "Сэрца крывёй абліваецца", пасля чаго была затрыманая.

Апошнія навіны