BE RU EN

У Менску затрымалі байца MMA Навіцкага, які выступаў супраць вайны ва Украіне

  • 27.03.2022, 21:11

Ён падтрымаў Украіну ў першы дзень вайны.

У Менску затрымалі байца MMA Уладзіслава Навіцкага, паведамляе zerkalo.io. "Пакаяннае відэа" са спартоўцам з'явілася ў тэлеграм-канале ГУБАЗ.

Уладзіслаў нарадзіўся ў 1993 годзе ў Менску. Прафесійную кар'еру баец пачаў у 2012 годзе, калі трэнаваўся ў спартовым клубе "Акварыюм". З таго часу Навіцкі станавіўся неаднаразовым чэмпіёнам Беларусі ў ручным баі ды некалькі разоў перамагаў у аналагічным турніры ММА ў краіне. Ён быў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы ў ММА і браў бронзу на чэмпіянаце Еўропы ў ручным баі.

Уладзіслаў браў удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. А таксама ў першы дзень вайны ва Украіне, 24 лютага, апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram антываенны допіс.

Апошнія навіны