Зяленскі: Абмен палоннымі «усіх на ўсіх» не спрацаваў
- 27.03.2022, 21:31
Прэзідэнт Украіны расказаў пра свінства Пуціна.
Расейская старана ўжо некалькі гадоў паводзіць сябе "па-свінску" ў пытанні абмену палоннымі, закладнікамі і ўтрымліванымі асобамі.
Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю незалежным расейскім журналістам, паведамляе "Медуза".
Паводле ягоных слоў, Украіна не трымае інфармацыю аб узятых у палон у сакрэце і перадае Расеі ўсе спісы ваеннапалонных.
Зяленскі расказаў, што да яго звярнуліся ўкраінскія вайскоўцы з прапановай абмяняць усіх на ўсіх і не чакаць канца вайны.
“Я думаю, што ёсць дамоўленасць мяняць усіх на ўсіх. Вось ёсць там сёння столькі вось — давайце памяняем на столькі. Гэта не важна. Не мерацца 10 на 10, 11 на 11. Ой, пачакайце, мы яшчэ назбіраем. Гэта тое, што яны робяць цяпер з цывільнымі людзьмі… Проста свінства нейкае”, - кажа прэзідэнт Украіны.
Ён папярэдзіў, што калі Расея будзе красці ўкраінскіх дзяцей, то Кіеў адмовіцца ад перамоў і сыдзе з усіх перамоўных пляцовак.
"Гэтае свінства я бачыў у Менскім працэсе. Я назваў гэта свінствам [яшчэ] тады. Мы дамовіліся з Пуціным у 2019 годзе, што памяняем усіх на ўсіх (маюцца на ўвазе палонныя, якія з'явіліся падчас вайны на Данбасе — Рэдакцыя) у наступныя два месяцы. Мы мелі выдатны абмен - блізу 110, па-мойму, людзей. Заставаўся яшчэ спіс з іхняй стараны - усё ніяк яны не маглі даць, хто ж іхнія людзі ў нас у турмах. Нашы спісы мы перадалі, копію аддавалі ў АБСЕ - копіі ўсе я аддаў, бо там яшчэ былі і з крымскімі хлопцамі пытанні. Перадаў на ўсялякі выпадак. Мы перадалі спісы туркам, немцам, французам, расейцам. Усім перадалі - і спецыяльна АБСЕ. Каб не было потым ніякіх пытанняў. Усё скончылася. Нікога яны нам не памянялі, ніякія "ўсіх на ўсіх" не спрацавала тады", - дадаў украінскі лідэр.