BE RU EN

«Жаўнеры брудныя, злыя і змоклыя»: расейскія акупанты адыходзяць праз Гомельскую вобласць

  • 30.03.2022, 15:03

Калона тэхнікі на буксіры і без гусеніц заехала ў Навабеліцу.

Сёння прадаўжаецца рух бронетэхнікі расейскіх акупантаў з Украіны праз Гомельскую вобласць Беларусі, піша «Флагшток».

У Навабеліцкім раёне сёння зафіксаваная калона прыкладна з двух дзясяткаў адзінак бронетэхнікі (БМД-4М, БТР-МД, БТР-Д).

«Некаторая тэхніка на буксіры без гусеніц, са слядамі абстрэлаў, жаўнеры брудныя, злыя і змоклыя», - паведамляюць відавочцы.

Тэхніка ўехала ў Навабеліцу па Карэнеўскай шашы і паехала ў кірунку цэнтра Гомеля.

Пазней з'явілася інфармацыя аб тым, што тэхніка знаходзіцца на станцыі Навабеліцкай.

Апошнія навіны