McDonald's закрывае свае рэстарацыі ў Расеі
- 8.03.2022, 21:47
Сымбалічная падзея.
Кампанія McDonald's часова закрывае ўсе 850 рэстарацый у Расеі ды прыпыняе дзейнасць у краіне, заявіў кіраўнік кампаніі Крыс Кемпчынскі.
«Канфлікт ва Украіне і гуманітарны крызіс у Еўропе стаў прычынай невыказных пакут нявінных людзей. Як Сістэма, мы разам з усім светам асуджаем агрэсію ды гвалт і молімся за супакой», - напісаў Кемпчынскі.
Варта адзначыць, што з'яўленне McDonald's у СССР стала сымбалем падзення "жалезнай заслоны". Сёння можна сказаць, што адыход амэрыканскай сеткі рэстарацый становіцца знакам яе вяртання.