СМІ: У РФ «паляцелі галовы» пасля знішчэння УСУ крэйсера «Масква»
- 21.04.2022, 21:40
Арыштаваны камандзір Чарнаморскага флоту Расеі адмірал Осіпаў.
У РФ пасля знішчэння ўкраінскімі ракетамі расейскага крэйсера «Масква» знялі з пасады і арыштавалі камандзіра Чарнаморскага флоту Расеі адмірала Ігара Осіпава. Пра гэта паведамляе вайсковы партал Defense Express, спасылаючыся на крыніцы.
Адзначаецца, што часовым выканаўцам абавязкаў камандзіра ЧФ прызначаны віцэ-адмірал Аркадзь Раманаў.
Акрамя таго, «з'явіліся пытанні» і да начальніка штаба - першага намесніка камандзіра ЧФ РФ віцэ-адмірала Сяргея Пінчука - у дачыненні да яго зараз праводзяцца следчыя дзеянні.
Defense Express нагадвае, што Осіпаў - аўтар гэтай фразы: «Мы знаходзімся на флагмане Чарнаморскага флоту, на ракетным крэйсеры «Масква»… Чарнаморскі флот без флагмана не можа існаваць. Не быў бы я камандзірам флотам, калі б у мяне не было флагмана...»
«Гэтая фраза была для яго прарочай – няма флагмана, то не будзе і камандзіра. Акрамя таго, ёсць яшчэ і такі цікавы нюанс - перад пачаткам поўнамаштабнай вайны РФ з Украінай расейскія СМІ паведамлялі, што Осіпаў асабіста праверыў магчымасці крэйсера «Масква» адбіваць удары з паветра і застаўся задаволены. Што ж, апынулася пальцам у неба, а дакладней да дна Чорнага мора, адзначаюць у Defense Express.