Звольнены чарговы намеснік кіраўніка Расейскай авіяцыі
- 21.04.2022, 21:48
Гэта трэцяе звальненне за апошнія два месяцы.
Алег Старчавы вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка Расавіяцыі. Адпаведнае распараджэнне прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна апублікаванае на партале прававой інфармацыі, паведамляе rosbalt.ru.
Згодна з тэкстам дакумента, прычынай звальнення стала «заканчэнне тэрміну дзеяння тэрміновага службовага кантракту».
Раней у сакавіку ведамства пакінулі два іншыя яго намеснікі - Сяргей Цімашэнка і Аляксей Наўгародаў. Першы з іх быў вызвалены на ўласнае жаданне, другі ў сувязі з пераходам на пасаду прадстаўніка Расеі пры Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ICAO).
Зараз у кіраўніка Расавіяцыі Аляксандра Нерадзькі застаецца чатыры намеснікі.