BE RU EN

Укрпошта выпусціць новую марку пра «расейскі вайсковы карабель»

  • 22.04.2022, 21:39

Фотафакт.

Укрпошта абвясціла, што ў траўні выпусціць новую паштовую марку пра «расейскі вайсковы карабель». Яна атрымае назву «Расейскі ваенны карабель ... ГАМОН!» («Russian warship … DONE!»), паведаміла прэс-служба Укрпошты ў Facebook.

«Гісторыя ўкраінскага гераізму робіцца ў нас на вачах. І мы яе жадаем зафіксаваць у паштовых марках. Таму ў траўні прэзентуем новы філатэлістычны твор як працяг папярэдняга выпуску», - гаворыцца ў паведамленні.

Падставай для абнаўлення маркі стала патапленне флагмана Чарнаморскага флоту ВМС РФ крэйсера «Масква» пасля траплення ўкраінскіх ракет «Нептун».

Менавіта гэты карабель пагражаў абаронцам вострава Змяіны, пасля чаго пачуў пра кірунак далейшага руху.

«Усё пачалося з фразы «Рускі ваенны карабель, ідзі…!», а скончылася тым, што ён сапраўды пайшоў. Таму наступная серыя марак будзе мець лагічную назву - «Расейскі ваенны карабель ... ГАМОН!», - адзначылі ў Укрпошце.

Другая серыя будзе ўключаць таксама купоны з выявай першай маркі з караблём. «Гэта значыць дзве знакавыя падзеі ў адным выпуску!», — дадалі ў паведамленні.

Агульны тыраж будзе складаць 5 млн экзэмпляраў з унутраным і міжнародным наміналамі.

«Будзем рабіць усё магчымае, каб іх хапіла ўсім ахвочым, і гістарычныя маркі, нягледзячы на ажыятаж, выклікалі толькі гонар за ўласную краіну і яе герояў», - падсумавалі ў Укрпошце.

Апошнія навіны