BE RU EN

Джамала выставіла на аўкцыён убор, у якім распачынала «Еўравізію 2017»

  • 10.05.2022, 21:13

Грошы будуць перададзены ў падтрымку УСУ.

Украінская спявачка, пераможца «Еўравізіі 2016» Джамала выставіла на аўкцыён Catawik сукенку, у якой адкрывала «Еўравізію 2017» у Кіеве. Фота ўбору артыстка размясціла 10 траўня на сваёй старонцы ў Instagram і Facebook.

Са слоў спявачкі, атрыманыя ад продажу ўбору грошы будуць перададзеныя ў падтрымку УСУ і ўкраінцаў, якія пацярпелі падчас расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Джамала адзначыла, што сукенка была створаная ўкраінскай дызайнеркай Юліяй Магдзіч.

«Для мяне гэта больш, чым проста рэч, гэта сапраўдны твор мастацтва, у якім сышліся традыцыі і гісторыя маёй краіны. Убор стане ключавым лотам дабрачыннага аўкцыёну», - паведаміла артыстка.

Яна падкрэсліла, што на аўкцыёне будуць прэзентаваныя ўборы і іншых удзельнікаў «Еўравізіі».

Апошнія навіны