BE RU EN

У Капыльскім раёне падчас сямейнай сваркі мужчына абліў сябе растваральнікам і падпаліў.

  • 11.05.2022, 21:32

Мужчыну ўдалося выратаваць.

У аграгарадку Лясное Капыльскага раёна святы ў адной сям'і скончыліся драматычна. Мужчына падпаліў сябе, але яго выратавалі міліцыянеры. Пра інцыдэнт паведамляе прэс-служба УУС Менскага аблвыканкама.

Першапачаткова міліцыянерам паступіла інфармацыя пра сямейны скандал у Лясным. Прыбыўшы на месца, участковы і кіроўца ўбачылі, як насустрач ім выбягае мужчына ў адзенні. Паводле папярэдняй інфармацыі, нецвярозы вясковец абліў сябе ў пакоі растваральнікам і падпаліў.

Міліцыянеры прыняліся яго тушыць і ў выніку змаглі збіць полымя. 50-гадовага мужчыну шпіталізавалі ў лякарню са шматлікімі апёкамі, ім займаюцца медыкі.

Апошнія навіны