BE RU EN

Шмыгаль: Неймаверна цяжкія баі працягваюцца на ўсходзе і поўдні Украіны

  • 3.05.2022, 21:14

Украінцы ваююць не проста за зямлю, а за тое, каб свабодна і шчасліва жыць на гэтай зямлі.

Пра гэта падчас пасяджэння ўрада заявіў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль, паведамляе Цензор.НЕТ.

«На ўсходзе і поўдні нашай краіны працягваюцца неверагодна цяжкія баі. Вораг не пакідае спроб прарваць нашу абарону, захапіць і знішчыць украінскія гарады. Расейцам абыякавыя нашы населеныя пункты. Яны для іх не родныя. Таму такая жорсткасць. Таму абстрэлы жылых дамоў і забойствы мірных людзей «Расейскае войска не разумее, за што і чаму яно тут ваюе. У адрозненне ад украінскага войска і ўкраінскага народа», - падкрэсліў ён.

Са слоў Шмыгаля, украінцы ваююць не проста за ўкраінскую зямлю, а за тое, каб свабодна, шчасна і шчасліва жыць на гэтай зямлі.

«Расціць тут наступныя пакаленні ўкраінцаў. І пакуль расейцы мараць пра мінулае, мы думаем пра будучыню», - падсумаваў прэм'ер.

Апошнія навіны