BE RU EN

Новыя санкцыі ЗША закрануць памагатых рэжыму Лукашэнкі

  • 8.05.2022, 20:24

Белы дом уводзіць новыя абмежаванні.

Вашынгтон уводзіць санкцыі ў дачыненні да расейскіх эліт і іх семейнікаў, а таксама візавыя абмежаванні для расейскіх і беларускіх службовых асоб. «Злучаныя Штаты ўвялі амаль 2600 візавых абмежаванняў для расейскіх і беларускіх афіцыйных асоб у адказ на іх бесперапынныя спробы падарваць суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць або палітычную незалежнасць Украіны», — гаворыцца на сайце Белага дома.

ЗША таксама ўводзіць санкцыі на восем кіраўнікоў «Ашчадбанка», дваццаць сем топаў «Газпрамбанка», а таксама на «Маскоўскі індустрыяльны банк» і яго дзесяць даччыных кампаній.

Пад амерыканскія санкцыі таксама трапілі тры расейскія прапагандысцкія тэлеканалы — «Россия 1», Першы канал і НТВ.

Апошнія навіны