За дзень на поўдні УСУ знішчылі 80 акупантаў, тры катары, тры гаўбіцы і боекамплект
- 8.05.2022, 21:46
Катары былі знішчаныя ўжо традыцыйна ля выспы Змяінай.
УСУ працягваюць наносіць зруйнавальныя ўдары па тэхніцы і жывой сіле расейскіх акупацыйных войскаў. Як паведаміла прэс-служба Аператыўнага камандавання "Поўдзень", учора быў знішчаны расейскі дэсантны катар тыпу "Серна" з зенітна-ракетным комплексам ды яшчэ два штурмавыя катары "Раптар"
"Ля выспы Змяінай, якая становіцца ўжо легендарным плацдармам феерычнага памяншэння сіл і магутнасцяў рашыстаў, дакладнымі атакамі “Байрактараў” знішчаны дэсантны катар тыпу "Серна" і ЗРК "Тор", – паведамілі ў АК “Поўдзень”.
Таксама, паводле інфармацыі ОК "Поўдзень", знішчаны два дэсантна-штурмавыя катары тыпу "Раптар" і нанесены сур'ёзныя пашкоджанні трэцяму аналагічнаму катару.
Аднак, паводле інфармацыі Генштаба УСУ, знішчаны адзін дэсантны катар "Серна" і два ЗРК "ТОР".