Каля амбасады РФ у Швецыі выставілі скульптуру дыктатара, які есць сам сябе
- 9.05.2022, 20:55
Фотафакт.
Каля пасольства Расеі ў Швецыі выставілі скульптуру Дыктатара. Яе аўтар - Алена Антанішына - родам з Санкт-Пецярбурга. Ужо восем год яна жыве ў Швецыі. Каму менавіта прысвечаная скульптура, аўтар не ўдакладніла, аднак яе герой падобны да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. У пясочніцы, у якой ён стаіць голы, ляжаць цацачныя танкі і чырвоная кнопка, на якой напісана «Націсні». Дыктатар есць сваю ўласную руку, а ў другой трымае абезгалоўленую ляльку. Антанішына адзначае: яе праца не пра канкрэтную краіну ці чалавека, а пра Дыктатара, якому ў пэўны момант становіцца сумна - і ён пачынае сваю страшную гульню.
«Агідны. Жаласны. Ён пілуе ножку крэсла, на якім сядзіць. Ён з'ядае сябе. Так здараецца амаль заўсёды пры бескантрольнай і неабмежаванай уладзе», – адзначае аўтарка. З ейных слоў, увесь цывілізаваны свет павінен знішчыць карані дыктатуры, паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон».