Мабільны аператар life:) падвышае тарыфы на шмат якія паслугі
- 7.06.2022, 21:29
У траўні паднялі тарыфы на свае паслугі А1 і МТС.
Мабільны аператар life:) з 15 чэрвеня падвысіць тарыфы на многія паслугі, у тым ліку абаненцкую плату на тарыфных планах, а таксама на роўмінг. Пра гэта паведамляецца на сайце кампаніі. Нагадаем, раней у траўні паднялі тарыфы на свае паслугі А1 і МТС, гэта было звязана з падвышэннем ПДВ на паслугі перадачы звестак - з 25 да 26%. Гаворка пра паслугі доступу ў Сетку ад інтэрнэт-правайдэраў, а таксама пра мабільны інтэрнэт ад мабільных аператараў.
З 15 чэрвеня вырасце абаненцкая плата на многіх тарыфах. Да прыкладу, на тарыфе "Голас" 2 яна стане 12,9 рубля на месяц (цяпер - 11,9 рубля). Абаненцкая плата на тарыфным план "Шэйк Міні" таксама павялічыцца на 1 рубель і складзе 13,9 рубля на месяц.
Абаненцкая плата за тарыф "Усё ўключана" з 15 чэрвеня складзе 23,9 рубля.
Змяняецца таксама кошт пакетаў SMS і хвілін. Напрыклад, для 100 хвілін ва ўсе сеткі цэннік вырасце да 6 рублёў за месяц. Змяніць тарыфны план можна будзе за 3,5 рубля, а платна замяніць SIM - за 5 руб. "Замовіць дэталізацыю ў салоне будзе каштаваць 3 рублі", – удакладняюць у кампаніі.
Таксама падаражэюць роўмінг і міжнародная сувязь.