Як маладая сям'я з Менска сваімі рукамі пабудавала вельмі незвычайны дом за $3,5 тысячы
- 10.07.2022, 21:00
У ім няма ніводнага кута 90 градусаў.
Жэня і ягоная жонка не хацелі жыць усё жыццё ў Менску, а яшчэ не хацелі будаваць сабе звычайны дом. Яны глядзелі ў інтэрнэце, якія бываюць варыянты жылля і налучылі на незвычайную… цяпліцу. Купальную.
Жэня наважыў, што паводле такой тэхналогіі яны і будуць будаваць сабе дом. Ён усё робіць самастойна, і будаўніцтва цяпер ідзе спраўна.
Realt.by пагаварыў з Жэнем аб плюсах і мінусах такога дома, ашчадзе на матэрыялах і планах на будучыню (а яны ў сям'і грандыёзныя!). Уся гісторыя - у відэа: