BE RU EN

Сёння – 612 гадавіна легендарнай бітвы пад Грунвальдам

  • 15.07.2022, 23:45

Як вялікі князь Вітаўт і кароль Уладзіслаў Ягайла атрымалі перамогу над крыжакамі.

Бітва пад Грунвальдам – вызначальная бітва «Вялікай вайны» 1409–1411 гг., якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. Звяз Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага на чале з каралём Уладзіславам II Ягайлам і вялікім князем літоўскім Вітаўтам атрымаў вызначальную перамогу над войскам Тэўтонскага ордэна, піша сайт planetabelarus.by.

Месцам для Грунвальдскай бітвы была абраная роўнядзь паміж паселішчамі Людвігава, Стэбарк і Грунвальд. Наваколле было перасечаная вялікім ручаём і ўзгоркамі вышынёй да 200 м. Вялікі магістр палічыў тэрыторыю прыдатнай для падрыхтоўкі засадаў і раптоўных манеўраў. Ведаючы пра колькасную перавагу ворагаў, фон Юнгінген абраў абарончую пазіцыю.

Раніцай 15 ліпеня 1410 года арміі занялі супрацьлеглыя краі поля.

Пачатковы этап бітвы апоўдні, першы напад на літоўскае крыло і контрнаступ пасля знішчэння арміі ордэна.

Умовы надвор'я складаліся не на карысць Тэўтонскага ордэна – з раніцы пайшоў дождж, які намачыў порах для бамбардаў. Спякота, што наступіла апоўдні, вымотвала крыжакоў, якія стаялі ў адкрытым полі. Параза ў бітве пад Грунвальдам нанесла вялізныя страты крыжакам. Загінула ўся эліта ордэна – 205 рыцараў-братоў, уключаючы вялікага магістра. Было забіта 8 тысячаў ваяроў з ліку васалаў і хаўруснікаў. Палоннымі сталі 14 тысячаў крыжакоў.

Нягледзячы на паразу, крыжакі змаглі вытрымаць двухмесячную аблогу сталіцы і панеслі толькі нязначныя тэрытарыяльныя страты ў выніку Торуньскага міру 1411 года. Тэрытарыяльныя спрэчкі прадаўжаліся да падпісання Мельнскага міру 1422 года. Тым не менш Тэўтонскі ордэн так і не змог акрыяць ад паразы, а жорсткія ўнутраныя канфлікты прывялі да эканамічнага заняпаду...

Апошнія навіны