BE RU EN

Сезон лісічак: колькі беларусы заплацяць за грыбы

  • 21.07.2022, 19:13

Кошты грыбоў залежаць ад месца продажу.

Пасля цяпла і ліпеньскіх дажджоў з’явіліся лісічкі, якія актыўна прадаюць грыбнікі.

«Комсомолка» паглядзела, колькі беларусы аддадуць за гэтыя грыбы.

На трасе Слуцк - Менск гэтыя грыбы прадаюць у асноўным у літровых і паўлітровых слоічках па 12 і 6 рублёў адпаведна.

- Каля Докшыц лісічкі па 7 рублёў літровы слоік. Я набыла ў дзяўчынкі гадоў 9-10 за 5 рублёў. Кажа: «Я ўвогуле не адсюль, з Менска». Прызналася, што на заробленыя грошы купіла сабе «Снікерс» і «Колу», - распавяла Наталля.

А потым дадала, што дома ўзважыла сваю пакупку. Выявілася, што набыла 353 г свежых лясных дароў.

Чытачы з Вілейскага раёна расказалі, што здаюць свае лісічкі нарыхтоўшчыкам па 6 рублёў за кіло.

- Сабраць не так ужо і лёгка, усе ногі абабіць трэба, каб хоць парачку кіло знайсці, - растлумачыў грыбнік са стажам Валерый.

Каля метро «Маскоўская» ў Менску вялікія пакуначкі лісічак па 5 рублёў разлятаюцца як гарачыя піражкі.

Адзін са сталічных гіпермаркетаў рэалізуе лісічкі ва ўпакоўках па 180 грамаў. Адна каштуе 7 рублёў 39 капеек па акцыі. Атрымліваецца, што кіло грыбоў тут прадаюць за 41 рубель 6 капеек.

У адным з месцаў на Камароўцы лісічкі прадаюць у вёдрах, дзе 1 кілаграм грыбоў. За іх просяць 12 рублёў. Такім жа коштам прадаюць гэтыя ж беларускія лясныя грыбы і на вагу. Хоць ёсць прадаўцы, у якіх кошты крыху вышэйшыя - па 12 рублёў 99 капеек і па 14 рублёў за кіло.

Апошнія навіны