BE RU EN

Жданаў: Сабянін усіх валацуг пазбірае ў Маскве і адправіць ва Украіну на вайну

  • 21.07.2022, 19:17

Мэр Масквы фармуе полк.

У інтэрв'ю заснавальніку інтэрнэт-выдання "Гардон" Дзмітрыю Гардону ўкраінскі ваенны экспэрт, палкоўнік запасу Алег Жданаў расказаў, што ў Расеі няма мабілізацыйнага рэсурсу - у краіне не могуць набраць людзей, каб укамплектаваць войска для вайны ва Украіне.

«Закончу карціну [сітуацыю ў Расеі] сюжэт (гэта быў апошні мазок), калі расейскі «Першы канал» паказаў падрыхтоўку добраахвотніцкага батальёна недзе на Далёкім Усходзе. Дык вось там дзецюкі старэйшыя за 50 гадоў, якія прыйшлі ў гэты батальён», – падкрэсліў Жданаў.

Паводле ягоных звестак, у рэгіёнах Расеі павінны стварыць добраахвотніцкія батальёны, але не могуць развязаць праблемы з наяўнасцю добраахвотнікаў.

«Крэмль абавязаў кожнага суб'екта федэрацыі падрыхтаваць свой добраахвотніцкі батальён. Дарэчы, мэр Масквы Сяргей Сабянін фармуе полк. І злыя языкі кажуць, што Сабянін зараз усіх валацуг пазбірае па Маскве і адправіць ва Украіну на вайну. Гэта, вядома, жарт, але сам факт важны: ахвочыя прайсці падрыхтоўку, падпісаць кантракт, паехаць ваяваць ва Украіну - гэта ў асноўным катэгорыя старэйшыя за 50 гадоў», - акцэнтаваў увагу экспэрт.

Апошнія навіны