BE RU EN

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +33°C

  • 21.07.2022, 19:30

Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Жоўты ўзровень небяспекі праз высокія тэмпературы абвешчаны ў Беларусі на 22 ліпеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу, 22 ліпеня, будзе невялікая воблачнасць і пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер няўстойлівы 2-7 м/с. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 12 да плюс 17 градусаў, а па захадзе - да плюс 19 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 25-30 градусаў. Па захадзе максімальная тэмпература дасягне плюс 31-33 градусаў.

Апошнія навіны