УСУ паказалі момант знішчэння расейскага беспілотніка «Арлан-10»
- 21.07.2022, 19:36
Эфектнае відэа.
Украінскія вайскоўцы паказалі момант знішчэння беспілотніка «Арлан-10».
Пра гэта паведамляюць Наземныя войскі УСУ.
«Відэа збівання беспілотнага лятальнага апарата аператыўна-тактычнага ўзроўню «Арлан-10» вайскоўцамі зенітнага ракетнага падраздзялення паветранага камандавання «Цэнтр», - гаворыцца ў паведамленні.
«Арлан-10» - гэта расейскі беспілотнік, які мае даволі вялікую далёкасць і працягласць палёту - да 600 км і да 16 гадзін. Гэта дазваляе БПЛА весці выведку на вялікай далёкасці і патруляваць раёны працяглы час. Што да нагрузкі, то яна абмежавана 5 кг.
Сродкі РЭБ для «Арлан-10» дазваляюць выконваць глушэнне GSM-сувязі, а таксама простых GPS-прымачоў. Асаблівасцю «Арлан-10» з'яўляецца шчыльная інтэграцыя з САУ «Мста-СМ», што дазваляе адразу ж знішчаць цэлі.